2011-09-01 13:14:36

Косава: забарона выкладання рэлігіі ў школах


RealAudioMP3 “Парламент Косава прыняў закон, які забараняе выкладанне рэлігіі ў дзяржаўных школах краіны і не дазваляе вучням насіць рэлігійныя сімвалы”, - паведамляе італьянскае інфармацыйнае агенцтва “Ansa”. Акрамя таго, дэпутатамі была адхілена прапанова ўвядзення дазволу на нашэнне вучаніцамі ў школах хіджаба.

Большасць насельніцтва Косава, складаюць мусульмане. Хрысціянская меншасць, пераважна праваслаўныя, складае каля 8,5% ўсіх жыхароў краіны.

Паводле Канстытуцыі Косава, краіна мае свецкі характар і гэтым дэпутаты тлумачаць забарону на вывучэнне рэлігіі ў дзяржаўных школах. Аднак найбольш артадаксальная група мусульман краіны выступае з патрабаваннямі уключэння ў навучальныя праграмы курса знаёмства з ісламам. Такія прапановы былі зроблены двума маленькімі палітычнымі партыямі.

У Косава ў гэтым годзе адбыліся дэманстрацыі, падчас якіх грамадзяне патрабавалі адмены забароны на нашэнне хіджаба ў школах. “За не выкананне гэтага патрабавання некаторыя дзяўчыны былі выключаны са школ”,- паведамляе французскае інфармацыйнае агенцтва “France Presse”.








All the contents on this site are copyrighted ©.