2011-09-01 11:39:46

Бэнэдыкт XVI: сакральная музыка дае магчымасць адчуць гармонію Неба


RealAudioMP3 “Момант медытацыі і малітвы, які дае магчымасць адчуць гармонію Неба”, - такімі словамі Бэнэдыкт XVI ахарактарызаваў музычныя творы выкананыя падчас канцэрта, які адбыўся вечарам 31 жніўня ў Апостальскім палацы ў Кастэль Гандольфа ў яго гонар. Канцерт быў падараваны Пантыфіку кардыналам Дамінікам Барталуччы, выдатным кампазітарам і дырыжорам, а таксама кіраўніком Папскай сікстынскай капэлы.

У сваёй кароткай прамове пасля выступлення музыкантаў Папа падкрэсліў, што сакральная музыка, нараджаецца з вялікай веры і мае ў сабе здольнасць выражаць яе. Ён звярнуў увагу на некаторыя аспекты жыцця кардынала Барталуччы, аўтара музычных твораў прадстаўленых Бэнэдыкту XVI. Пантыфік адзначыў, што музыка для іерарха з’яўляецца прывелігіраванай мовай перадачы веры Касцёла; а таксама спосабам рэалізацыі святарскага служэння.

“Яго дзейнасць з’яўляецца працягам дзейнасці вялікіх аўтараў сакральнай музыкі, асабліва Сікстынскай капелы, якую ён ўзначальваў на працягу доўгіх гадоў. Яна заключаецца ў захаванні каштоўнасці вялікага скарба грыгарыянскага спеву і мудрага выкарыстання паліфоніі, вернасці традыцыі і адкрытасці на новае гучанне”, - сказаў Святы Айцец.

Бэнэдыкт XVI адзначыў, што праз твор “Ave Maria”, якія прагучаў падчас канцэрта сэрцы прысутных скіраваліся да Найсвяцейшай Панны, затым, праз твор аб хросце, да пачатку хрысціянскага жыцця, і нарэшце, праз музычную інтэрпрытацыю паводле малітвы “Credo”, прысутныя адчулі заклік заўсёды адмаўляцца ад зла і пастаянна абнаўляць сваю веру.








All the contents on this site are copyrighted ©.