“Выклікі і магчымасці
для місіі Цэркваў ў сённяшняй Еўропе”, - так гучыць тэма кансультацый арганізаваных
камісіяй па экуменічнаму дыялогу Канферэнцыі еўрапейскіх Цэркваў, якія прайшлі ў
Будапешце 28-31 жніўня. Сваё прывітанне да ўдзельнікаў форума скіраваў кардынал Пэтэр
Эрдо, арцыбіскуп Будапешта і старшыня рады Канферэнцыі Біскупаў Еўропы. Іерарх нагадаў
аб закліку Святога Айца Бэнэдыкт XVI адносна тэрміновай патрэбы ў новай евангелізацыі
старога кантынента і сталым выкананні евангелізацыйнай місіі свецкімі “у свеце, які
мае патрэбу ў Богу”.
“У місіянерскай дзейнасці захоўваецца патэнцыял глыбокага
адзінства хрысціянскіх традыцый, які варта адкрыць”, - сказаў кардынал Эрдо.
Кансультацыі
закончыліся прыняццем серыі рашэнняў і сур’ёзных рэкамендацый еўрапейскім Цэрквам
адносна “місіі ў Еўропе”. У асаблівасці, прагучаў заклік да больш глыбокага аналізу
сітуацыі і актыўнай парцы згодна з навучаннем адносна місіянерскай дзейнасці. Адным
з дакументаў, які можа стаць арыенцірам ў гэтай справе ўдзельнікі назвалі Экуменічную
хартыю.