2011-08-31 14:49:25

Кастэль Гандольфа: канцэрт у гонар Бэнэдыкта XVI


RealAudioMP3 Вечарам 31 жніўня ў Апостальскім Палацы ў Кастэль Гандольфа адбудзецца канцэрт у гонар Бэнэдыкта XVI, падараваны Святому Айцу кардыналам Даменікам Барталуччы, кампазітарам, дырыжорам, кіраўніком Папскай Сікстынскай капэллы.

Аркестр пад кіраўніцтвам вядомага італьянскага дырыжора Сымона Баёккі, выканае вершаваны твор пад назвай “Baptsima”, аб старажытнай літургіі хроста пакладзены на музыку. Менавіта гэты твор будучы кардынал Барталуччы падрыхтаваў у 1947 г., у Папскім Інстытуце Сакральнай Музыкі, і паставіў у Акадэмічнай Залі Папскай школы. З пастаноўкі гэтага твору пачалася музычная кар’ера іерарха.

Акрамя таго, у праграме сённяшняга канцэрта, як падзяка Богу за дар Святога Айца Бэнэдыкта XVI прагучыць твор “Benedictus”, а таксама прэм’ера твора кардынала Дамініка Барталуччы “Ave Maria”.








All the contents on this site are copyrighted ©.