2011-08-31 14:16:51

ЗША: новая антыабартыўная кампанія


RealAudioMP3 Восенню 2011 г. у ЗША рух “40 Days for Life” (“40 дзён для жыцця”) пачне новую кампанію, мэта якой заключаецца ў спрыянні памяньшэнню колькасці абортаў у краіне, а таксама прыцягненні ўвагі грамадства да гэтай вострай сацыяльнай праблемы. З 28 верасня па 6 лістапада члены руху “40 дзён для жыцця” будуць посціць, а таксама праводзіць малітвы перад установамі ў якіх здзяйсняюцца аборты. Такія акцыі пройдуць у 48 штатах ЗША, 7 правінцыях Канады, а таксама ў Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Іспаніі і першы раз у Германіі і Аргентыне.

Рух “40 Days for Life” быў заснаваны у 2004 г. і сёння мае больш за 300 філіялаў ва ўсім свеце. Яго заснавальнік Шоўэн Кэрні заявіў, што “рост руху ў абарону жыцця і ўдзел у ім такой вялікай колькасці людзей рознага ўзроста, з’яўляецца доказам таго, што людзі хочуць дзейнічаць”. “Мы ніколі не думалі, што наш рух будзе так добра прыняты ў грамадстве. Людзі нарэшце перамаглі страх і выходзяць на вуліцы, каб выказаць сваё незадавальненне і маліцца перад клінікамі ў якіх здзяйсняюцца аборты”,- расказаў Шоўэн Кэрні.

Па падліках руха, дзякуючы іх антыабартыўным кампаніям з 2007 г. у ЗША было выратаваных больш за 4 тыс. дзяцей.








All the contents on this site are copyrighted ©.