2011-08-31 15:48:50

Боснія і Герцэгавіна: католікі не адчуваюць сябе ў бяспецы


RealAudioMP3 Генеральны сакратар Канферэнцыі Біскупаў Босніі і Герцэгавіны Іво Тамасевіч у інтэрв’ю агенцтву “CNS” сказаў, што мір у гэтай краіне можа зноў апынуцца пад пагрозай з-за няздольнасці міжнароднай супольнасці “забяспечыць справядлівасць і павагу да правоў усіх грамадзян”. Іерарх адзначыў, што Дэйтанскія пагадненні 1995 г., якімі быў пакладзены канец грамадзянскай вайне ў былой Югаславіі, не прынеслі “стабільнага і трывалага міру”.

Паводле біскупа Тамасевіча ўмовы жыцця каталіцкай супольнасці вельмі пагоршыліся. Толькі 3% з 200 тыс. католікаў, якія ўцяклі з Босніі падчас вайны, вярнуліся да сваіх дамоў. У Сараева, сталіцы краіны, 40 каталіцкіх парафій засталіся без вернікаў.

“Мірнае пагадненне толькі стрымала баявыя дзеянні, але пайшло на кампраміс з несправядлівасцю і легалізавала этнічныя чысткі. На працягу 16 гадоў пасля заканчэння вайны людзі не жывуць ва ўмовах бяспекі, бо ведаюць, што жывуць ў краіне, ў якой ваенныя злачынцы былі ўзнагароджаны, а не арыштаваныя і асуджаныя”,- адзначыў іерарх.

Паводле біскупа змены, якія былі зроблены у Дэйтанскія пагадненні ў 2001 г., толькі пагоршылі сітуацыю католікаў на карысць мусульманскай большасці, якая мае рэальную ўладу ў краіне і асабіста зацікаўлена ў захаванні свайго статуса. Біскуп Тамасевіч адзначыў, што у 1990-х гадах у Босніі і Герцэгавіне было больш за 820 тыс. католікаў, але сёння іх засталося ў два разы меньш.








All the contents on this site are copyrighted ©.