2011-08-30 14:12:59

“Факаляры”: экуменічная сустрэча ў Лондане


RealAudioMP3 6-11 верасня ў Лондане, па ініцыятыве руху “Факаляры” пройдзе экуменічная сустрэча прысвечаная разважанню аб Божым Слове. У ёй прыме ўдзел больш за 40 біскупаў з 18 краін свету, якія належаць да розных хрысціянскіх традыцый. Такія сустрэчы рух “Факаляраў” арганізуе з 1994 г. Раней яны ўжо праходзілі краіных Еўропы і на Блізкага Усходу, з мэтай “сведчання аб магчымасці дыялогу ў час, калі ён здаецца цяжкім з экуменічнага пункту гледжання”.

У лонданскай сустрэчы прымуць удзел, кардынал Міраслаў Влк, арцыбіскуп Прагі і англіканскі біскуп Гертфорд Робін Сміт. З дакладамі выступяць каталіцкі біскуп з Ноттінгемскай дыяцэзіі Малкалм Макхэман і Прымас Англіканскай Царквы Роўэн Уільямс. 8 верасня англіканскі іерарх сустрэнецца з удзельнікамі форума ў сваёй рэзідэнцыі.

У рамках мерапрыемства група рэлігійных лідэраў Англіі і Шатландыі сустрэнецца з Марыяй Вочэ, кіраўніком руху “Факаляраў”. Яны падпішуць, “Пакт узаемнай любові”, у якім адзначаецца, што яны жадаюць прысвяціць сваё жыццё адзін аднамуі ўзаемна маліцца за ўсе Цэрквы і дыяцэзіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.