2011-08-30 15:05:15

Патрыярх Тэафіл ІІІ: Іерусалім павінен быць горадам адкрытым для ўсіх


RealAudioMP3 Грэка-праваслаўны патрыярх Іерусаліма Тэафіл ІІІ перакананы ў тым, што роля яго Патрыярхата мае асаблівае значэнне для будучыні Святога Горада.

У інтэрв’ю выданню “Palestine-Israel Journal” Патрыярх расказаў, што канфлікт вакол Іерусаліма мае таксама рэлігійную аснову . Але ў гэтым кантэксце заданне і місія Іерусалімскага Праваслаўнага Патрыярхата мае “выключна рэлігійны і духоўны” характар. “Мы не прадстаўляем інтарэсаў кагосці”, - адзначыў іерарх. “Палітыкі пачынаюць разумець, што без падтрымкі і парадаў з боку рэлігійных кіраўнікоў Святой Зямлі, не толькі хрысціянскіх, але мусульманскіх і яўрэйскіх, імкненні да міру ў гэтым рэгіёне не прынясуць ніякіх поспехаў”,- сказаў Патрыярх. Тэафіл ІІІ адзначыў, што Грэка-Праваслаўнай Царкве важна, зрабіць свой ўклад у пабудову ўзаемнай павагі, разумення і мірнага суіснавання на Блізкім Усходзе”.

На яго думку Іерусалім павінен быць “горадам адкрытым”, горадам “даступным для ўсіх”. “У горадзе ёсць месца для ўсіх рэлігійных супольнасцяў. Нам дастаткова мець магчымаць наведваць і шанаваць месцы святыя для хрысціян, мусульман і яўрэяў”, - сказаў грэка-праваслаўны Патрыярх.








All the contents on this site are copyrighted ©.