2011-08-30 13:37:01

Кардынал Баньяска: неабходна культурнае і сацыяльнае навяртанне


RealAudioMP3 “Культура лёгкага і эгаістычнага жыцця, павінна на ўсіх ўзроўнях саступіць месца культуры сур’ёзнасці”, - цытуе словы кардынала Анджэла Баньяска, старшыні італьянскага епіскапата “L’Osservatore Romano”. Іерарх адзначае, што сёння існуе тэрміновая патрэба вялікага культурнага і сацыяльнага навяртання. На думку кардынала гэта тычыцца тых, хто мае асаблівую адказнасць за грамадскае жыццё, а таксама эканамічныя і палітычныя інтэрэсы. “Яны павінны ведаць, што дзякуючы іх дзейнасці, культурныя мадэлі становяцца дамінуючымі. - сказаў іерарх - Таму пытанне маральнасці ў палітыцы, як і ў іншых сферах публічнага і прыватнага жыцця, з’яўляецца тэрміновым і тычыцца не толькі асоб, але структур і арганізацый”.

Кардынал Баньяска адзначыў, што гэта пытанне з’яўляецца не столькі палітычнага узроўня, колькі культурнага і адукацыйнага. “У такім кантэксце ўсё грамадства павінна стаць выхавацелем. Моладзь не хоча быць ашуканай: яна ведае, што жыццё не належыць тым, хто яго растрачвае; хто больш хітры ці моцны; яны ведаюць, што поспех і самасцвярджэнне, коштам уласнай годнасціне прыводзяць далёка. Калі маладыя людзі шукаюць сапраўднай апоры, якой змогуць давяраць, мы павінны разумець наколькі важна ўмацаваць сацыяльную сферу, каб яна была сапраўднай і годнай надзеі: г.зн, асяродкам жыцця і каштоўнасцяў”, - сказаў старшыня італьянскага епіскапата.








All the contents on this site are copyrighted ©.