2011-08-30 13:59:03

Бэнэдыкт XVI прыме ўдзел у італьянскім Эўхарыстычным кангрэсе


RealAudioMP3 Кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы і дырэктар Ватыканскага радыё кс. Фэдэрыка Ламбардзі расказаў, што 11 верасня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыме ўдзел у заканчэнні працы італьянскага нацыянальнага Эўхарыстычнага кангрэса, які будзе праходзіць 3-11 верасня ў Анконе. Кс. Ламбардзі адзначыў, што супадзенне даты заканчэння Эўхарыстычнага Кангрэса і 10-й гадавіны тэрарыстычных актаў ў Нью Ёрку з’яўляецца выклікам, каб перадаць свету пасланне любові.

Дырэктар Ватыканскага радыё звярнуў увагу на тое, што апошні дзень кангрэса будзе тычыцца трох апектаў: чалавечай працы, сям’і і падрыхтоўкі да шлюбу. У праграму візіта Бэнэдыкта ХVI у Анкону уваходзіць таксама св. Імша, сустрэча з сем’ямі і парамі, якія рыхтуюцца да прыняцця сакрамэнту сужэнства. “Гэта сустрэча мае на мэце заахвоціць да адказнасці за стварэнне сям’і таксама маладое пакаленне”,- адзначыў кс. Фэдэрыка Ламбардзі.

На думку Кіраўніка Залі Друку Апостальскай Сталіцы “у гісторыі чалавецтва бываюць такія трагедыі, якія вызваляюць любоў і міласэрнасць”. “11 верасня можа набыць супрацьлеглае значэнне, адносна таго, якое мае зараз – гэты дзень можа стаць днём паслання любові і будавання міру, днём вялікага выкліку”,- сказаў кс. Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.