2011-08-30 15:16:17

Аўстралія: хрысціянскія лідэры за традыцыйную сям’ю


RealAudioMP3 У Аўстраліі працягваецца дыскусія адносна законапраекта, які мае на мэце змяніць традыцыйнае паняцце сужэнскага саюза паміж мужчынай і жанчынай, легалізуючы гомасексуальныя шлюбы. Супраць такой ініцыятывы выступіла больш за 50 хрысціянскіх рэлігійных лідэраў краіны, якія пачалі агульнацыянальную кампанію ў абарону традыцыйнага сужэнства. Яны скіравалі сумесны зварот да федэральнага парламэнта краіны. Таксама свой подпіс далучыў арцыбіскуп Сіднэя, кардынал Джордж Пэлл.

У сваім звароце аўтары паслання аспрэчваюць аргумент, паводле якога нібыта большасць хрысціян Аўстраліі не супраць аднаполых саюзаў. Акрамя таго звяртаецца ўвага на важнасць інстытута сям’і для “абароны ідэнтычнасці дзяцей і іх права выхоўваюцца ў асяроддзі маці і бацькі”.

Хрысціянскія лідэры Аўстраліі звяртаюць увагу на сацыяльную небяспеку, якая нараджаецца з прычыны існавання непоўных сем’яў. Адзначаецца, што ў нядаўніх беспарадках ў Вялікабрытаніі, галоўнымі дзеючымі асобамі былі падлеткі з праблемных сем’яў. “Тое, што адбылося ў Вялікабрытаніі, паказвае, якія пагрозы могуць узнікнуць, з адсутнасці дзейнасці ўрада, накіраванай на стварэнне стабільнага і натуральнага асяроддзя для росту дзяцей”, - сцвярджаюць аўтары звароту.








All the contents on this site are copyrighted ©.