2011-08-29 10:38:54

Індыя: напад на каталіцкі храм


RealAudioMP3 Індуісцкія экстрэмісты напалі на каталіцкі храм сірамаланкарскага абрада ў індыйскім штаце Андрха Прадеш. Яны падпалілі алтар Касцёла, спалілі крыж і Бібліі, што знаходзіліся ў храме. Будынак храма не быў пашкоджаны. Паліцыя пачала расследаванне і вернікам запэўнівае ахову. Ужо чатыры гады таму індуісцкія фундаменталісты напалі на гэты Храм Маці Божай ў Секундерабад.

Гэта чарговая прафанацыя сірамаланкарскае Царквы у Індыі на працягу апошніх дзён. Нядаўна ў горадзе Пуне хуліганы знішчылі алтар мясцовага Касцёла а на мурах святыні напісалі блюзнерчыя словы. Знішчылі абразы і іншыя аб’екты пакланення.








All the contents on this site are copyrighted ©.