2011-08-29 15:27:46

Папа прызначыў новага кіраўніка Ордэну рыцараў Святога Гроба Ерузалемскага


RealAudioMP3 29 жніўня папа Бэнэдыкт ХVI прыняў адстаўку 75 гадовага кардынала Джона Патрыка Фолі з паста Вялікага магістра Ордэна рыцараў Святога Гроба Ерузалемскага. Яго заступнікам Святы Айцец прызначыў Мітрапаліта Бальтімор, ЗША, арцыбіскупа Эдвіна О’Браена. З-за таго, што Вялікім магістрам можа быць толькі кардынал, арцыбіскуп О’Браен будзе мець тытул пра-вялікага магістра.

Кардынал Джон Фолі на прыцягу 23 гадоў быў старшынёй Папскай рады па справах сродкаў масавай камунікацыі. Папа Бэнэдыкт ХVI ўзвёў іерарха да годнасці кардынала ў 2007 г. і прызначыў яго Вялікім магістрам Ордэна рыцараў Святога Гроба Ерузалемскага.

Ордэн рыцараў Святога Гроба Ерузалемскага быў заснаваны у 1099 г. у Ерузаліме, каб бараніць гроб Хрыста і даглядаць за пілігрымамі, якія прыбывалі да Святой Зямлі. Цяпер Ордэн з’яўляецца асацыяцыяй духавенства і свецкіх асоб. Дзейнічае ў 40 краінах свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.