2011-08-29 10:36:13

Кардынал Батыста Рэ- пасланнік Папы на італьянскі Эўхарыстычны Кангрэс


RealAudioMP3 3-11 верасня ў італьянскай Анконе пройдзе нацыянальны Эўхарыстычны Кангрэс. Спецыяльным пасланнікам Папы на яго будзе кардынал Джаванні Батыста Рэ, былы прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў. У сваім спецыяльным пасланні да кардынала Рэ папа Бэнэдыкт ХVI напісаў, што “вера Касцёла – гэта па сутнасці эўхарыстычная вера. Яна асаблівым чынам жывіцца пры эўхарыстычным стале”. Гэта словы узятыя з Апостальскай Адгартацыі “Sacramentum Caritatis” (6). Кангрэс закончыць сам Святы Айцец. У астатнія дні яго працамі будзе кіраваць кардынал Батыста Рэ.

Бэнэдыкт ХVI у сваім звароце да ўдзельнікаў кангрэсу звяртае ўвагу на дэвіз пад якім будзе праходзіць форум: “Пане да каго нам ісці?”, які паказвае асаблівае значэнне сакраманту любові ў жыцці і дзейнасці веруючых. Папа пажадаў, каб кангрэс у Анконе паспрыяў адраджэнню эўхарыстычнай веры і духоўнага жыцця Божага народу ў Італіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.