2011-08-28 13:34:53

Святы Айцец перад “Анёл Панскі”: думаць так, як думае сённяшні свет, гэта адкінуць Бога


RealAudioMP3 Бэнэдыкт ХVI падчас сённяшняга разважання перад малітвай “Анёл Панскі” нагадаў вернікам, што калі чалавек думае толькі пра эканамічны дабрабыт, тады ён не думае аб тым, што Божае, але аб тым, што чалавечае. 28 жніўня, апоўдні, Пантыфік, як і ў кожную нядзелю, сустрэўся з вернікамі ў двары сваёй летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа на марыймай малітве.

Дарагія браты і сёстры

У сённяшнім Евангеллі Езус тлумачыць сваім вучням, што Ён павінен “ісці ў Ерузалем, і шмат выцерпець ад старэйшын, першасвятароў і кніжнікаў, і быць забітым, і на трэці дзень уваскрэснуць”. (Мт. 16,21). У сэрцах вучняў усё здаецца пераменьваецца! Як гэта магчыма, што “Хрыстус, Сын Бога жывога” можа пакутаваць аж да смерці? Апостал Пятро бунтуецца, не прымае гэтага да сваёй свядомасці, бярэ слова і кажа Настаўніку: “Пашкадуй сябе, Пане, няхай не здарыцца гэтага з Табою” ( Мт. 16,22). З’яўляецца відавочным разыходжанне паміж планам любові Айца, які аддае у дары Адзінароднага Сына на крыжы, каб збавіць чалавецтва, і чаканнямі, жаданнямі, планамі вучняў. І гэты канфлікт паўтараецца таксама сёння: калі ажыццяўленне жыцця ёсць скіравана выключна на сацыяльны поспех, эканамічны і фізічны дабрабыт, тады чалавек не думае аб тым, што Божае, але аб тым, што чалавечае. Думаць так, як думае свет, гэта адкінуць Бога, не прызнаваць яго плану любові, робячы немагчымым выпаўніць Яго мудрую волі. Вось чаму Езус кажа Пятру асабліва жорсткія словы: “Адыдзі ад Мяне, сатана! Ты для Мяне спакуса” (Мт. 16.21). Пан навучае, што “вучні павінны наследаваць Езуса, Яго Крыж. Ва ўсіх трох Евангеллях Езус тлумачыць гэтае наследаванне Яго ў знаку крыжа... як “шлях страты сябе”, што неабходнае для чалавека і без якога ён не можа адшукаць сябе самога” "(Езус з Назарэта, Мілан 2007, 333).

Так як да вучняў таксама і да нас Езус скіроўвае запрашэнне: “Калі хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе і возьме крыж свой, і ідзе следам за Мною” (Мт 16,24). Хрысціянін следуе за Панам, калі прымае з любов’ю свой крыж, які ў вачэах свету з’яўляецца паразай і “згубай жыцця”, ведаючы, што не нясе яго сам, але з Езусам, падзяляючы яго шлях ахвярнасці. Слуга Божы папа Павел VI піша: “У таямнічы спосаб сам Хрыстус, каб выкараніць з сэрца чалавека грэх сваёй дастатковасці і паказаць свайму Нябеснаму Айцу поўную і сыноўскую паслухмянасць, згаджаецца... памерці на крыжы” ,( А. П. . Gaudete in Domino (9 мая 1975 г.): AAS 67 [1975], 300-301). Прымаючы ахвотна смерць Езус нясе крыж людзей і стае крыніцай збаўлення для ўсяго чалавецтва. Святы Кірыл Ерусалімскі кажа: “Пераможны крыж асвятліў тых, хто быў аслеплены невуцтвам, вызваліў тых, што былі ў няволі граху, прынёс адкупленне ўсяму чалавецтву” (Catechesis Illuminandorum XIII,1: de Christo crucifixo et sepulto: PG 33, 772 B).

Даручым нашы малітвы Найсвятой Панне Марыі і Святому Аўгустыну, літургічны ўспамін якога сёння адзначаем, каб кожны з нас здолеў ісці за Панам па шляху яго крыжа і даў сябе перамяніць Божай ласцы, абнаўляючы свой спосаб думання “каб мы пазналі, якая воля Божая, што добрае, прыемнае і дасканалае” ( Рм 12.2)

Пасля марыйнай малітвы і апостальскага благаслаўлення, Святы Айцец прывітаў пілігрымаў на розных мовах.








All the contents on this site are copyrighted ©.