2011-08-28 14:28:41

Канада: каталіцкія біскупы аб патрэбах Касцёла


RealAudioMP3 У нядзелю 25 верасня ва ўсіх парафіях у Канадзе будуць збірацца ахвяраванні на дапамогу Каталіцкаму Касцёлу ў краіне. З гэтай нагоды Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Канады апублікавала адмысловы ліст, у якім звяртаецца да вернікаў, каб са шчодрасцю падтрымалі гэту ініцыятыву. У лісце біскупы сцвярджаюць, што ахвяраванні будуць прызначаны на “паслугі, якія Касцёл выконвае сёння ва ўсім свеце” і на “павялічэнне яго прысутнасці і дзейнасці на нацыянальным і міжнародным узроўнях”. Біскупы далучылі да свайго ліста “спісак усіх праектаў, якія Каталіцкі Касцёл цяпер рэалізуе”, каб вернікі маглі лепш зразумець прызначэнне сваіх ахвяраванняў. Іерархі падкрэсліваюць дзейнасць Касцёла ў галіне сацыяльнай справядлівасці, у якой “спецыяльная ўвага надаецца шматлікім сітуацыям несправядлівасці ў свеце, асабліва якая існуе ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, і беднасці ад якой церпіць многа жыхароў гэтай краіны”.

У іншай галіне, у якой канадскія біскупы асабліва актыўныя гэта ахова жыцця і сям’і. У звароце адзначаецца, што біскупы пашыраюць навучанне Каталіцкага Касцёла аб годнасці чалавечай асобы і аб павазе да чалавечага жыцця ва ўсіх яго абставінах і этапах, ад зачацця да натуральнай смерці”. Яны таксама прымаюць актыўны удзел у экуменічнай і міжрэлігійнай дзейнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.