У аўстрыйскай сталіцы
праходзіць Міжнародны кангрэс Еўрапейскага таварыства каталіцкай тэалогіі. У форуме
прымае ўдзел больш за 250 еўрапейскіх даслечыкаў у галіне тэалогіі, сацыялогіі і медыцыны.
Сустрэча праходзіць пад дэвізам: “Аб межах цялеснасці. Тэалагічныя і міждысцыплінарныя
падыходы да чалавечага жыцця”.
“Прычынай выбару такой тэмы было, ў першую чаргу
занепакоенне празмерным культам цела ў грамадстве, але таксама імкненні да большай
духоўнасці”,- сказала прафесар Сігрыд Мюлер, тэалог з Вены і старшыня Еўрапейскага
таварыства каталіцкай тэалогіі.
Падчас прац кангрэсу былі прызнаны еўрапейскія
прэміі за лепшую тэалагічную кнігу. Яе пераможцамі сталі вядолмы чэшскі тэалог кс.
Томаш Галік і французскі тэалог Франсуа Вэрнэрт. Кс. Галік атрымаў прымію за кнігу
“Цярпенне з Богам” у якой апісвае агнастыцызм і цяжкую сітуацыю хрысціян у пост-камуністычным
грамадстве.
Франсуа Вэрнэрт у 2010 г. апублікаваў кнігу “Дэбаты над нядзеляю”.
Кніга апісвае значэнне нядзелі ў сучасным грамадстве. Шмат месца прысвячае значэнню
нядзелі ў зсекулярызаванай Францыі і супольным набажэнствам у часах, калі адчуваецца
недахоп святароў.