2011-08-27 11:23:59

Хрысціяне ў Непале за рэлігійную свабоду


RealAudioMP3 Каталіцкі Касцёл у Непале, як і іншыя прысутныя там рэлігіі, занепакоены тым, што новы закон супраць навернення з індуізму можа ім перашкаджаць у душпастырскай дзейнасці. “З прычыны напружанай сітуацыі, якая існуе ў краіне, ніякі малады католік з нашай краіны не мог афіцыйна паехаць на Сусветныя Дні Моладзі ў Мадрыдзе”,- сказаў італьянскаму місійнаму агенцтву “AsiaNews” мясцовы каталіцкі журналіст Чырэндра Сатуал.

У 2006 г. Непал абвясціў сябе свецкай дзяржавай. Гэта дазволіла Каталіцкаму Касцёлу публічна ўдзяляць сакратант хросту ці адзначаць рэлігійныя святы. Дзякуючы гэтаму павялічылася колькасць наверненняў на каталіцызм. Кожны год каля 25 асоб прымае хрост. 15 жніўня 2011 г. у свята Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі хрост разам з Першай камуніяй прыняло 30 дзяцей.

Прадстаўлены 23 чэрвеня г.г. праект новага крымінальнага кодэксу меў уступіць у сілу у канцы жніўня, але з прычыны адстаўкі прэм’ер-міністра Натга Кганала быў адложаны на пазней. Ён прадбачваў суровыя пакаранні за навяртанне жыхароў краіны з індуізма ў іншыя рэлігіі. У Непале за празылітызм прызнаецца нават паведамленне іншага чалавека аб сваёй веры.








All the contents on this site are copyrighted ©.