2011-08-27 10:57:47

Бэнэдыкт ХVI асудзіў напад на будынак ААН у Нігерыі


RealAudioMP3 Святы Айцец выразіў глыбокае спачуванне з прычыны тэрарыстычнага нападу на будынак ААН у Абуджа ў Нігеры. У выніку нападу тэрарысты-смяротніка загінула 18 чалавек, а дзесяткі атрымалі раненні. У тэлеграме прэзідэнту Нігерыі Гудлаку Джонатан і Генеральнаму сакратару ААН Пан Гі Мун Бэнэдыкт ХVI выразіў свой глыбокі смутак з прычыны “жахвівага забойства людзей як сярод грамадзян краіны так і супрацоўнікаў ААН”. Папа аднавіў свой заклік да тых “якія выбралі сьмерць і насілле”, каб выбралі на сваім шляху “жыццё і дыялог”. У тэлеграме падпісанай Дзяржсакратаром, кардыналам Тарчызіо Бэртонэ, Пантыфік запэўнівае аб сваіх малітвах за загінуўшых і ўпрошвае Пана, каб даў сілу і мужнасць параненым і тым, хто смуткуе за сваіх блізкіх.

Да нападу прызналася тэрарыстычная ісламская групоўка “Boko Haram”. “Гэта быў спрашны напад на тых, хто прысвяціў сваё жыццё, каб дапамагаць іншым”,- сказаў Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун








All the contents on this site are copyrighted ©.