2011-08-25 13:44:02

Кардынал Кох: рыхтуецца каталіцка-лютэранская дэкларацыя


RealAudioMP3 “Апостальская Сталіцы і Сусветная Лютэранская Федэрацыя рыхтуюцца да прыняцця супольнай дэкларацыі з нагоды 500-годдзя Рэфармацыі, якое будзе адзначацца ў 2017 г.”, - расказаў у інтэрв’ю аўстрыйскаму каталіцкаму інфармацыйнаму агенству “Kathpress” кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Іерарх адзначыў, што абодва бакі жадаюць прадставіць гэту падзею ў кантэксце двухтысячагадовай гісторыі Касцёла, і амаль паўтарытысячагадовай супольнай гісторыі. Кардынал падкрэсліў, што супольнае святкаванне Году Рэфармацыі можа пакласці пачатак узаемнаму прызнанню грахоў і на гэтым нельга будзе спыняцца.

“Калі не будзе супольнага разважання над мінулым, калі мы не дойдзем да супольнага ачышчэння памяці і узаемнага прызнання грахоў, нельга будзе па-сапраўднаму узгадаць Рэфармацыю”, - сказаў кардынал Кох. Іерарх адзначыў, што і Касцёл таксама мае віну за падзел і бярэ за гэта адказнасць, аб чым казаў Ян Павел ІІ у 2000 г., падчас святкавання юбілею хрысціянства.

Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, звярнуў увагу на тое, што Бэнэдыкт XVI, падчас свайго візіта ў Германію, плануе таксама засяродзіць увагу на экуменічных аспектах. “Супольная дэкларацыя аб навучанні аб апраўданні”, прынятая ў 1999 г., стала магчымай менавіта намаганням кардынал Ратцынгера, у апошняй, сама цяжкай фазе яе дыскусіі”, - нагадаў іерарх. “Папа, падчас візіта ў Германію нагадае, што экуменізм для Каталіцкага Касцёла з’яўляецца заданнем і абавязкам, ад якога не магчыма адвярнуцца”, - расказаў кардынал курт Кох.








All the contents on this site are copyrighted ©.