Арцыбіскуп Шаўчук аб 20-годдзі незалежнасці Украіны
24 жніўня Украіна
адзначыла 20 гадавіну абвяшчэння незалежнасці. З гэтай нагоды Вярхоўны Арцыбіскуп
Кіева-Галіцкі Святаслаў Шаўчук скіраваў да грамадзян краіны адмысловае пасланне. Паводле
главы Украінскай грэка-каталіцкай Царквы святкаванне нацыянальнага юбілею не з’яўляецца
толькі радасцю і падзякай, але таксама нагодай для таго, каб паразважаць над тым,
“якую дзяржаву мы хочам мець і якой патрабуем”. “Безумоўна мы маем права казаць, што
жадаем жыць у краіне, у якой сацыяльныя, эканамічныя і палітычныя сферы і іншыя аспекты
жыцця чалавека маюць за аснову сумленнасць, справядлівасць і адказнасць”, - адзначыў
іерарх.
Арцыбіскуп падкрэсліў, што можна гаварыць аб справядлівай дзяржаве
толькі тады, калі мэтай яе ўрада з’яўляецца служэнне дабру ўсіх грамадзян і кожнага
асобнага чалавека. “Толькі такая дзяржава, паважае годнасць чалавека і гарантуе неабходныя
ўмовы для развіцця кожнага члена грамадства, як свабоднай, незалежнай асобы, створанай
на вобраз і падавентва Бога. - сказаў Арцыбіскуп Кіева-Галіцкі - Гэта справядліваць,
якая не з’яўляецца рэпрэсіўнай ці пакаральнай па сваёй сутнасці, але якая вызваляе
і збаўляе. Яна заклікае нас паважаць іншых людзей, незалежна ад іх паходжання ці рэлігійных
і палітычных перакананняў”. “Таму, справядлівасць запрашае нас не прымаць эстрэмізм
і гвалт, але жыць у міры”, - гаворыцца ў пасланні.
Акрамя таго ўкраінскі іерарх
закрануў пытанне рэлігійнай свабоды, падкрэсліваючы, што дзяржава павінна гарантаваць
сваім грамадзянам “неад’емнае права на свабоду веравызнання, а ўрад павінен мець добрыя
адносіны з усімі Цэрквамі і рэлігійнымі арганізацыямі, дзейнасць якіх дазволена ў
нашай краіне”.