2011-08-24 13:26:43

Партугалія: Патрыярх Лісабона за рэформы ў краіне


RealAudioMP3 Патрырх Лісабона кардынал Жазэ Да Круж Палікарпа звярнуўся да партугальскай грамадскасці, каб яна пагадзілася з фактам існавання крызіса ў краіне і падтрымала ўрадавыя рэформы. “Настаў час для намаганняў і ахвярнасці на карысць нацыянальных інтарэсаў. У барацьбе з крызісам мы павінны адмовіцца ад сваіх прыватных інтарэсаў, бо пад пагрозай знаходзіцца супольнае дабро. Я ведаю, што выдаткі на ажыццяўленне рэформаў высокія і могуць выклікаць сацыяльную незадаволенасць, але яны неабходны, каб перамагчы складаную фінансавую сітуацыю, якая склалася ў нашай краіне”, - сказаў іерарх.

У маі гэтага года Партугалія атрымала пазыку ад Еўрапейскага Саюза і Міжнароднага валютнага фонда абяцаючы ад верасня 2011 г. пачаць рэформы ў краіне. Адным з першых крокаў стане падняцце налогаў на газ і электрычнасць з 6% да 23%.








All the contents on this site are copyrighted ©.