2011-08-23 13:56:47

Мэркель: візіт Папы прынясе арыенціры у кантэксце крызіса


RealAudioMP3 Перад запланаваным візітам Бэнэдыкта XVI у Германію, які пройдзе 22-25 верасня, у Берліне адбылася прэзентацыя кнігі “Палітыка і рэлігія – Папа ў Германіі”. Кніга выдадзеная фондам “Конрада Адэнаўэра”, змяшчае 20 артыкулаў прадстаўнікоў палітычнага, грамадскага і навуковага жыцця краіны. Сярод яе аўтараў прадстаўнікі розных веравызнанняў: католікі, пратэстанты, мусульмане і яўрэі.

Канцлер Германіі Ангела Мэркель, таксама адзін з яе аўтараў, чакае, што візіт Бэнэдыкта XVI у Германію дасць “моцны і ясны сігнал” для развіцця экуменізма. “Візіт Святога Айца, можа даць важны арыенцір у кантэксце сучаснага крызіса”, - напісала кіраўніца нямецкага Хрысціянска-Дэмакратычнага саюза.

“Такі арыенцір патрэбны ў той час, калі з’яўляюцца пагрозы існаванню нашых культурных традыцый”, - напісала Мэркель. На яе думку візіт Папы ў Германію стане імпульсам для “далейшага ўмацавання духа рэлігійнай супольнасці, а таксама палітычнай і грамадскай”.








All the contents on this site are copyrighted ©.