2011-08-23 15:39:30

Камерун: Кангрэс харызматычнага аднаўлення


RealAudioMP3 22-28 жніўня ў сталіцы Камерына Яундэ, пачаўся ІІ Пан-афрыканскі кангрэс харызматычнага аднаўлення. Дэвіз форума: “Афрыка паўстань. Будзь святым і сапраўдным апосталам прымірэння і супакою”. У форуме прымаюць удзел прадстаўнікі шматлікіх афрыканскіх краін, сярод якіх Буркіна-Фасо, Нігерыя, Уганда і Бенін.

У рамках форума пройдзе шмат дыскусій на розныя тэмы, сярод якіх, барацьба з беднасцю, евангелізацыя, значэнне Афрыкі у кантэксце крызісу маральных каштоўнасцяў у свеце. Будуць абмяркоўвацца праблемы моладзі і сексуалізацыя грамадства. Падчас канферэнцыі, для святароў увага будзе засяроджанна на тэме харызматычнага аднаўлення ў служэнні Касцёлу.

27 жніўня, у рамках форума пройдзе св. Імша, якую ўзначаліць кардынал Пэтэр Тарксан, старшыня Папскай рады “Iustitia et pax” (“Справядлівасць і мір”).

Мэтай каталіцкага харызматычнага аднаўлення з’яўляецца “адраджэнне ў Касцёле вопыту першых хрысціянскіх супольнасцяў”. На важнасць харызматычнага аднаўлення звярталі ўвагу многія Рымскія Пантыфікі. Папа Павел VI называў яго “ шанцам для Касцёла і свету”, Ян Павел ІІ акрэсліў яго “як вясну Касцёла”, а Бэнэдыкт ХVI “дарам Пана і каштоўным рэсурсам для жыцця Касцёла”.








All the contents on this site are copyrighted ©.