2011-08-23 15:36:06

Бангладэш: Касцёл адкрывае каталіцкі ўніверсітэт


RealAudioMP3 Касцёл у Бангладэш плануе адкрыць першы каталіцкі ўніверсітэт у гэтай краіне. Рашэнне аб стварэнні ўніверсітэта было прынята на мінулым тыдні ў сталіцы Бангладэш горадзе Дакке, падчас сустрэчы членаў адукацыйцнай аргнаізацыі “Bangladesh Catholic Education Board” і ўстаноўчага камітэта ўніверсітэта.

“Гэта рэвалюцыйны крок, які сведчыць аб сталасці Касцёла ў краіне і адкрывае яму новыя гарызонты”, - сказаў дапаможны біскуп Даккі Патрык Розарыё. Іерарх падкрэсліў, што заснаванне ўніверсітэта адпавядае пажаданням інтэлігенцыі Бангладэш.

Адказнасць за заснаванне ўніверсітэта ляжыць на Кангрэгацыі Святога Крыжа. Гэта найбольшы манаскі ордэн у Бангладэш, місіяй якога з’яўляецца асветніцкая праца.

Дзяржаўнай рэлігіяй у гэтай краіне з’яўляецца іслам. Яго практыкуе каля 90% насельніцтва. Колькасць католікаў складае каля 270 тысяч жыхароў Бангладэш. Прыкладна столькі ж паслядоўнікаў пратэстанцкіх Цэркваў.








All the contents on this site are copyrighted ©.