2011-08-22 13:48:04

Іспанская прэса: “Незабыўнае свята веры”


RealAudioMP3 “Незабыўнае свята веры”, “Дзякуем”, “Найвялікшая св. Імша ў гісторыі Іспаніі”, - так выглядаюць загалоўкі найбольш папулярных іспанскіх газет. У сённяшніх нумарах іспанская прэса разважае аб візіце Бэнэдыкта XVI на Сусветныя дні моладзі і звяртае ўвагу на пасланне, якое Папа пакінуў гэтай краіне.

“Дзякуем” – такі загаловак размашчаны на першай старонцы выдання “АВС”, які друкуе таксама вялікі здымак Святога Айца, падчас сустрэчы з валанцёрамі, што працавалі на мерапрыемстве. У артыкуле з загалоўкам “Надыход надзеі”, адзначаецца, што пасля многіх гадоў, калі здавалася вера ў Іспаніі слабела, зараз хрысціяне з годнасцю, пакорай і радасцю духа паднялі галовы. “Правядзенне Сусветных дзён моладзі” стала найважнейшай падзеяй у Іспаніі на працягу апошніх гадоў”, - падкрэслівае газета “АВС”. Адзначаецца, што мепрапрыемства стала вялікім поспехам і знакам для ўсёй каталіцкай супольнасці Іспаніі.

“Іспанія можа развівацца не адмаўляючыся ад сваёй каталіцкай душы”, - цытуюцца на першай старонцы сённяшняга нумару газеты “El Pais” словы Бэнэдыкта XVI. Выданне падкрэслівае, што адной з мэтаў Сусветных дзён моладзі было тое, каб маладыя людзі, евангелізавалі сваіх аднагодак пасля вяртання ў родныя краіны. Звяртаецца ў увага на словы Папы, якімі ён папярэдзіў моладзь аб небяспецы шукання стылю жыцця без Бога.

Газета “El mundo”, адзначае, што св. Імша на тэрыторыі аэрапорта “Cuatro Ventos” стала самая вялікай св. Імшой у гісторыі Іспаніі. Выданне налічыла каля 1,5 млн. удзельнікаў гэтай літургіі. Акрамя таго, увага звярталася на тое, што мерапрыемства прайшло ў цёплай атмасферы павагі паміж Касцёлам і іспанскімі палітыкамі.

Таксама на вялікую колькасць удзельнікаў Сусветных дзён моладзі звяртае ўвагу выданне “La Razon” – “Найвялікшая святыня ў свеце”, піша газета аб св. Імшы, якую узначаліў Папа на тэрыторыі аэрапорта “Cuatro Ventos”. Выданне называе мерапрыемства “незабыўным святам веры” і “непараўнальная грамадскай з’явай” натхненнем для якой стала вера ў Хрыста.








All the contents on this site are copyrighted ©.