2011-08-22 13:00:14

Рыміні: “Сустрэча за мір паміж народамі”


RealAudioMP3 Традыцыйна ў апошні тыдзень жніўня ў італьянскім Рыміні праходзіць “Сустрэча за мір паміж народамі”, арганізатарам якой з’яўляецца рух “Камунія і вызваленне”. 22 жніўня, пад дэвізам “Існаванне становіцца вялікай упэўненасцю” ўрачыста пачалася ўжо 32-я такая сустрэча.

З нагоды форума Бэнэдыкт XVI скіраваў пасланне, за подпісам кардынала Дзяржсакратара Тарцызіо Бэртонэ, у якім звяртае ўвагу на тое, што Уваскрослы Хрыстус з’яўляецца фундаментам існавання і надзеі, аб чым хрысціяне павінны сведчыць. “Драмы мінулага стагоддзя паказалі, што калі знікае ўпэўненасць у веры і хрысціянскай надзеі, чалавек становіцца ахвярай улады, і пачынае прасіць жыцця ў таго, хто яго даць не можа. Перад абліччам гэтага сцэнарыя, мы хрысціяне пакліканы казаць аб сапраўднай надзеі і сведчыць аб ёй у свеце, бо без яе ўсё застанецца незразумелым”, - сказаў Папа.

Святы Айцец падкрэсліў, што перад абліччам цяжкасцяў “неабходна казаць на мове праўды, таму што яна не правакуе песымымізм”, але “натхняе дзейнічаць з адвагай і прадбачлівасцю”.

На працягу гэтага тыдня ў рамках “Сустрэчы за мір паміж народамі”, пройдуць шматлікія канферэнцыі, дыскусіі, відэа-прагляды, выставы і спартыўныя мерапрыемствы. У адкрыцці форум прыняў удзел прэзідэнт Італьянскай Рэспубліцы Джорджыо Напалетано.








All the contents on this site are copyrighted ©.