2011-08-22 10:25:28

Бэнэдыкт XVI падзякаваў валанцёрам Сусветных дзён моладзі


RealAudioMP3 Перш чым вярнуцца ў Рым пасля ўдзелу ў Сусветных днях моладзі, што прайшлі ў Мадрыдзе Бэнэдыкт XVI сустрэўся з валанцёрамі, якія працавалі на мерапрыемстве, каб падзякаваць ім за іх дапамогу у розных патрэбах.

Святы Айцец заўважыў: “Вы не толькі былі ўважлівымі да пілігрымаў, але і да Папы. Ва ўсе моманты майго удзелу ў форуме вы былі побач: хтосьці бачным чынам, іншыя на другім плане, але вы зрабілі магчымым, каб мерапрыемства прайшло згодна з запланаваным парадкам”.

“Я ўпэўнены, што гэты вопыт – быць валанцёрам на Сусветных днях моладзі, вельмі ўзбагаціў вас ў вашым хрысціянскім жыцці, якое з’яўляецца фундаментальным у служэнні чалавеку. Няхай Пан пераменіць вашу стомленнасць, вашы клопаты і цяжкасці, з якімі вы сустракаліся ў плёны хрысціянскіх цнотаў: цярплівасць, лагоднасць, радасць адараць іншых, адкрытасць на волю Бога. Любіць значыць служыць, а служэнне ўмацоўвае любоў”, - сказаў Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.