2011-08-22 15:49:59

Апостальскі вікарый Трыпалі: хрысціянскай супольнасці нічога не пагражае


RealAudioMP3 “У Трыпалі без шкадавання страляюць направа і налева. Усё, што рухаецца ў райне вуліцы Туніса і Мальты рызыкуе патрапіць пад кулю. Склалася вельмі цяжкая сітуацыя, якая патрабуе асцярогі”, - сказаў Інакенцій Марцінэллі, апостальскій вікарый Трыпалі ў інтэрв’ю агенству “SIR”. Іерарх зараз знаходзіцца ў Італіі, але падтрымлівае блізкі кантакт са святарамі і законніцамі, якія засталіся у сталіцы Лівіі.

“Святары і сёстры закрыліся ў дамах. Сітуацыя цяжкая і адчуваецца страх. Дзякуй Богу пакуль нічога не здарылася з хрысціянскай супольнасцю. Агрэсіі з боку паўстанцаў нібыло ніколі. Яны таксама з павагай адносяцца да рэлігійных будынкаў”, - адзначыў іерарх. “Канешне, можа здарыцца, што нешта небяспечнае ўчыніць які-небудзь фанатык. Але да гэтага часу, дзякуй Богу, не было ніякіх жэстаў скіраваных супраць Касцёла”, - сказаў арцыбіскуп Марцінэллі.

Іерарх упэўнены, што калі Пераходная нацыянальная рада прыйдзе да поўнай улады ў Лівіі, захаваецца павага да культавых будынкаў. “Так было ў Бенгазі - паўстанцы вельмі добра ведаюць біскупа і сясцёр, якія працуюць ў шпіталях. Няма ніякай нагоды думаць, што яны будуць супраць нас, бо Касцёл заўсёды стаяў побач з народам”, - сказаў апостальскі вікарый Трыпалі.








All the contents on this site are copyrighted ©.