2011-08-21 09:34:28

Святы Айцец падзякаваў арганізатарам Сусветных дзён моладзі


RealAudioMP3 20 жніўня Бэнэдыкт XVI сустрэўся з арганізатарамі Сусветных дзён моладзі, каб падзякаваць за іх працу. “Толькі любоў да Касцёла і прага евангелізацыі моладзі могуць патлумачыць той шчыры дар часу і сіл, які прынясе вялікія апостальскія плёны”, - сказаў Папа.

Святы Айцец асабліва падзякаваў членам змешанай камісіі, у склад якой увайшлі арцыбіскуп Мадрыда і прадстаўнікі гарадской адміністрацыі, “якія ад самага пачатку падрыхтоўкі Сусветных дзён моладзі, скіравалі свой позір на сотні тысяч маладых людзей, што прыбудуць ў Мадрыд – горад адкрыты, прыгожы і салідарны”, - сказаў Бэнэдыкт XVI. “Канешне, без такога блізкага супрацоўніцтва, немагчыма б было рэалізаваць гэту падзею з такой поўняй і рэлевантнасцю”, - адзначыў Папа.

“Эфектыўнасць гэтай камісіі, паказала, што не толькі магчыма супрацоўніцтва паміж Касцёлам і грамадскімі інстытутамі, але калі скіроўваемся на служэнне такой шырокай ініцыятыве, як гэта, рэалізоўваецца прынцып, згодна з якім дабро аб’ядноўвае усіх у адзінства”.

На вечар 20 жніўня запланавана сустрэча Папы з маладымі людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі у інстытуце св. Юзэфа, а таксама удзел у вігілійнай малітве моладзі на тэрыторыі аэрапорта “Cuatro Vientos”, дзе заўтра адбудзецца урачыстая заключная св. Імша.








All the contents on this site are copyrighted ©.