2011-08-21 12:26:41

Бэнэдыкт XVI да моладзі: Езус хоча, каб вы былі Яго апосталамі ў ХХІ ст.


RealAudioMP3 Пасля заканчэння кульмінацыйнай для Сусветных дзён моладзі св. Імшы, перад малітвай “Анёл Панскі”, Святы Айцец запрасіў маладых людзей даць сапраўднае сведчанне хрысціянскага жыцця перад тымі людзьмі, якія чакаюць іх дома. “Так вы станеце зачынам для новых хрысціян і паспрыяеце таму, што Касцёл з сілай адрозіцца ў сэрцах многіх. - сказаў Святы Айцец - Я думаў у гэтыя дні аб той моладзі, якая чакае вашага вяртання! Перадайце ім маю любоў, асабліва тым, хто перажывае цяжкасці, а таксама вашым сем’ям і супольнасцям хрысціянскага жыцця да якіх вы прыналежыце”.

Пантыфік падзякаваў таксама кіраўніцтву Ваеннай авіацыі Іспаніі за магчымасць правесці набажэнства на тэрыторыі аэрапорта “Cuatro Ventos”. “У той жа час, я хачу ўзгадаць аб трэццяй гадавіне катастрофы, якая адбылася ў аэрапорце “Баярас”, у выніку якой загінула і было паранена шмат людзей. Я хачу выказаць маю духоўную блізасць і глыбокую любоў тым, хто пацярпеў ў выніку гэтага трагічнага здарэння, а таксама блізкіх загінуўшых, душы якіх я давяраю Божай міласэрнасці”, - сказаў Бэнэдыкт XVI.

Святы Айцец абвясціў, што наступны моладзевы форум пройдзе ў 2013 г. у Рыа-дэ-Жанэйра ў Бразіліі, і заахвоціў маладых людзей несці сваё веданне і любоў Хрыста ўсяму свету. “Ён хоча, каб вы былі Яго апосталамі і пасланнікамі Яго радасці ў ХХІ ст.!”, - сказаў Папа.

Затым адбылася цэрымонія перадачы крыжа Сусветных дзён моладзі ад прадстаўнікоў Іспаніі да моладзі з Бразіліі.








All the contents on this site are copyrighted ©.