2011-08-20 10:36:24

Бэнэдыкт XVI заклікаў моладзь быць з тымі кім пагарджаюць


RealAudioMP3 “Крыжовы шлях паказвае любоў Бога да людзей”, - сказаў Бэнэдыкт XVI удзельнікам Сусветных дзён моладзі ў Мадрыдзе вечарам 19 жніўня. У сваіх разважаннях падчас набажэнства Крыжовага шляху Пантыфік заклікаў маладых быць заўсёды блізка з тымі, кім пагарджаюць у гэтым свеце.

Набажэнства, падчас якога пілігрымы разважалі аб муке Езуса Хрыста пачалося на плошчы Сібэлес. Затым маладыя вернікі прайшлі па Мадрыдскіх вуліцах да плошчы Калон, дзе Святы Айцец звярнуўся да іх з прамовай.

Папа адзначыў, што скульптуры 14 стацый, якія сімвалізуюць розныя моманты Крыжовага шляху былі прывезены для набажэнства з розных куткоў Іспаніі: “Гэта выявы ў якіх вера і мастацтва гарманічна злучаюцца, каб дасягнуць сэрца чалавека і запрасіць яго да навяртання. Калі позірк веры з’яўляецца ясным і сапраўдным, прыгажосць становіцца здольнай прадставіць таямніцы нашага збаўлення, аж да глыбокай перамены нашых сэрцаў, як здарылася са св. Тэрэзай ад Езуса, калі яна сузірала выявы пакутуючага Хрыста”.

“Пакуты Хрыста з’яўляюцца для нас запрашэннем узяць на свае плечы цярпенні гэтага света, з ўпэўненасцю, што Бог не стаіць далёка ад чалавека і яго праблем. - сказаў Бэнэдыкт XVI - Ён стаў адным з нас, каб мець магчымасць па-сапраўднаму пакутаваць разам з чалавекам. Адсюль Бог увайшоў у кожнае цярпенне чалавека, каб падтрымаць яго; адсюль у кожнае цярпенне уваходзіць суцяшаючая любоў Бога, якая пачынае ззяць як зорка надзеі”.

Папа звярнуўся да моладзі са словамі: “Няхай Божая любоў да вас, павялічыць вашу радасць і заахвоціць вас быць заўсёды блізка з тымі кім пагарджаюць. Вы вельмі адчуваеце патрэбу падзяліцца жыццём з іншымі, таму не праходзьце побач з чалавечымі пакутамі, бо Бог чакае, што вы сможаце ахвяраваць сваімі лепшымі якасцямі: вашай здольнасцю любіць і падтрымліваць іншых”.

“Крыж, не з’яўляецца сімвалам няўдачы, але спосабам паказаць любоў, якая сягае аж да аддання ўласнага жыцця. Айцец пажадаў любіць людзей праз рукі свайго Сына укрыжаванага за любоў. Крыж, сваёй формай і сваім значэннем прадстаўляе любоў Айца і Хрыста да людзей. У ім выява найвышэйшай любові, і з якой мы павінны вучыцца таму, што Бог нас любіць, і як Ён гэта робіць: гэта Добрая Навіна, якая нясе надзею свету!”, - сказаў Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.