2011-08-20 13:01:50

Бэнэдыкт XVI да семінарыстаў: пакліканне - магчымасць рэалізаваць жыццё праз служэнне (поўны тэкст)


RealAudioMP3 “Мы павінны быць святымі для таго, каб не ствараць супрацьпастаўлення паміж знакам таго, чым з’яўляемся і рэальнасцю аб якой хочам сведчыць”, - сказаў Бэнэдыкт XVI падчас св. Імшы з семінарыстамі, якая прайшла 20 жніўня ў катэдральным касцёле Мадрыда. Папа заклікаў будучых святароў станавіцца падобнымі да Хрыста, г.зн, станавіцца слугамі, святарамі і ахвярамі. “Прасіце, каб Ён навучаў вас з прастатой і шчырасцю знаходзіцца побач з хворымі і беднымі”, - заклікаў Святы Айцец і заахвоціў семінарыстаў “не даць застрашыць сябе асяродкам, якія жадаюць забараніць Бога, і ў якіх улада, прага валодання і асалоды часта з’яўляюцца галоўнымі крытэрыямі”. “Магчыма вас будуць недаацэньваць, як здараецца з тымі, хто заклікае да больш высокіх мэтаў, або зрываюць маску з ідалаў якім сёння многія пакланяюцца”, - сказаў Бэнэдыкт XVI. Прапануем вашай увазе поўны тэкст гаміліі Папы:


Шаноўны кардынал арцыбіскуп Мадрыда,
Паважаныя браты ў біскупстве,
Дарагія святары і законнікі і рэктары,
Дарагія семінарысты,
Сябры,

Для мяне вялікая радасць цэлебраваць св. Імшу разам з вамі, якія жадаеце быць святарамі Хрыста, каб служыць Касцёлу і людзям. Я дзякую вам за цёплыя словы прывітання, якія вы да мяне скіравалі. Гэты святы катэдральны касцёл Санта Марыя Ла Рэаль дэла Альмудэна, сёння стаў нібыта вячэрнікам, у якім Пан пажадаў адзначыць уласную Пасху з тымі, хто хочаць ў Яго імя здзейсняць таямніцы збаўлення. Я бачу вас, і яшчэ раз упэўніваюся, што Хрыстус працягвае клікаць маладых вучняў для таго, каб сталі апосталамі, каб заставалася жывой місія Касцёла і абвяшчэнне Евангелля гэтаму свету. Як семінарысты, вы знаходзіцеся на шляху да святой мэты: быць тымі, хто працягвае місію Хрыста атрыманую ад Айца. Пакліканыя Ім, вы пайшлі за Яго голасам і прывабленыя Яго любячым позіркам працягваеце святое служэнне ў гэтым жыцці. Уздыміце свой позірк на Таго, хто праз сваё уцелаўленне, з’яўляецца найвышэйшым абвяшчальнікам Бога свету і праз сваё уваскрасенне з’яўляецца тым, хто верна выканаў абяцанні Пана. Будзьце ўдзячнымі за тое, што Пан выбраў вас.

Першае чытанне, якое мы пачулі, акрэслівае Хрыста, як новага святара, які учыніў з уласнага існавання поўную ахвяру. Антыфону псальма, таксама можна аднесці да Яго, калі звяртаючыся да Айца казаў: “Я тут каб споўніць Тваю волю” (Пс 39, 8-9). Ён імкнуўся быць ва ўсім Яму верным: у словах і дзеях, на шляхах і ў прыняцці грэшнікаў. Яго жыццё было служэннем і заступніцтвам за ўсіх, перад абліччам Айца, як першароднага за іншых братоў. Аўтар Паслання да Яўрэяў сцвярджае, што дзякуючы гэтай ахвяры Ён удасканаліў на вякі тых, якія асвечаны (10,14).

Эўхарыстыя, аб устанаўленні якой кажа Евангелле, якое мы толькі што пачулі (Лк 22, 14-20), з’яўляецца сапраўдным выразам дара, які Езус прынёс усім, нават тым, хто Яму здраджваў - ахвяра Яго цела і крыві для жыцця людзей і прабачэння іх грахоў. Кроў, знак жыцця, была нам дадзена Богам, як запавет, каб мы маглі несці моц свайго жыцця, туды дзе пануе смерць, з прычыны нашага граху, і такім чынам знішчаючы яго. Прабітае цела і пралітая кроў Хрыста, г.зн., яго дабраахвотная ахвяра, перамяніліся праз эўхарыстычныя знакі ў новую крыніцу свабоды для людзей. У Ім мы маем запавет поўнага адкуплення і надзею на будучае дабро. Праз Хрыста мы ведаем, што мы не ідзем у прорву, у цішыню неіснавання і смерці, але з’яўляемся пілігрымамі да абяцанай зямлі, да Яго, які ёсць нашай мэтай і нашым паходжаннем.

Дарагія сябры, падрыхтуйцеся быць апосталамі з Хрыстом і як Хрыстус, каб быць спадарожнікамі і слугамі людзей.

Як пражыць гэтыя гады падрыхтоўкі? Перш за ўсё гэта павінны быць гады унутрананай цішыні, пастаяннай малітвы, адказнай вучобы і паступовага ўваходжання ў дзейнасць і пастырскія структуры Касцёла. Касцёл з’яўляецца супольнасцю і арганізацыяй, сям’ёй і місіяй, створанай Хрыстом праз дзеянне Святога Духа, і ў той жа час, вынікам нас, якія яго будуем нашай святасцю і нашымі грахамі. Так пажадаў Бог, які не пагардзіў зрабіць бедных і грэшнікаў прыладамі збаўлення роду чалавечага. Святасць Касцёла з’яўляецца перш за ўсё аб’ектыўнай святасцю асобы Хрыста, Яго Евангелля і сакрамэнтаў. Мы павінны быць святымі для таго, каб не ствараць супрацьпастаўлення паміж знакам таго, чым з’яўляемся і рэальнасцю аб якой хочам сведчыць.

Разважайце аб гэтай таямніцы Касцёла, пражываючы гады вашага выхавання з глыбокай радасцю, паслухмянасцю, яснасцю, радыкальнай вернасцю евангеллю, а таксама праз сяброўскія адносіны з часам і людьмі сярод якіх жывёце. Ніхто не выбірае гістарычны кантэкст у якім будзе выконваць сваю місію. Кожная эпоха мае свае праблемы, але Бог дае кожнаму часу ласку неабходную, каб пераўзыйсці іх з любоўю і рэалізмам. Таму, у сітуацыях у якіх аказваемся, святар павінен несці ў кожны асяродак добрыя справы, захоўваючы ў сваім сэрцы словы прамоўленыя ў час пасвячэння, словы якімі ён прысвяціў сваё жыццё таямніцы і крыжу Пана.

Станавіцца падобным да Хрыста азначае, дарагія семінарысты, станавіцца падобным на Таго, хто пажадаў стаць слугой, святаром і ахвярай. Станавіцца падобным да Яго, у рэальнасці з’яўляецца заданнем да якога кожны святар павінен прысвяціць усё сваё жыццё. Мы ўжо ведаем, што гэта заданне пераўзыходзіць нас і мы не зможаці дасягнуць яго цалкам, аднак, як кажа св. Павел, мы ідзем да мэты з надзеяй дасягнуць яе (Філ 3, 12-14).

Хрыстус, гэта Першасвятар і Добры Пастыр, які бароніць сваіх ягнят і дае ім жыццё (Ян 10,11). Каб наследаваць Яго, ваша сэрца павінна выхоўвацца ў семінарыі, застаючыся цалкам адкрытым на Настаўніка. Гэта адкрытасць, якая з’яўляецца дарам Святога Духа, з’яўляецца тым, што умацоўвае жаданне жыць у цэлібаце для Валадарства Нябеснага, адмаўляцца ад зямных дабротаў, захоўваць дысцыпліну ў жыцці і шчырую пакору.

Прасіце ў Яго, каб дапамагаў вам узрастаць у любові да ўсіх, не выключаючы далёкіх людзей і грэшнікаў, так, каб з вашай дапамогай, яны навярталіся і станавіліся на правільны шлях. Прасіце, каб Ён навучаў вас з прастатой і шчырасцю знаходзіцца побач з хворымі і беднымі. Прыміце гэты выклік без комплексаў, не павярхоўна, але як магчымасць рэалізаваць чалавечае жыццё праз бескарыснасць і служэнне, як сведкі Бога, які стаў чалавекам, пасланнікі найвышэйшай годнасці чалавечай асобы і, як наступства, яе абаронцы. Падтрыманыя Яго любоўю, не дайце застрашыць сябе асяродкам, якія жадаюць забараніць Бога, і ў якіх улада, прага валодання і асалоды часта з’яўляюцца галоўнымі крытэрыямі. Магчыма вас будуць недаацэньваць, як здараецца з тымі хто заклікае да больш высокіх мэтаў, або зрываюць маску з ідалаў якім сёння многія пакланяюцца. Тады жыццё глыбока укаранённае ў Хрысце, заззяе як навіна, прыцягваючы тых, хто шукае Бога, праўду і справядлівасць.

Умацаваныя вашым выхавацелямі, адкрыйце свае душы на святло Пана, каб убачыць ці сапраўды гэты шлях, які патрабуе дзёрскасці і сапраўднасці, з’яўляецца вашым. Працягвайце ваш шлях да святарства толькі калі ведаеце, што Бог вас кліча да свайго служэння і калі ўпэўнены, што зможаце яго выконваць ў пакоры і адкрытасці перад Касцёлам.

З даверам, навучыцеся ад Таго, які сам назваў сябе ціхім і пакорным сэрцам, пакідаючы кожнае чалавечае жаданне, аж каб не шукаць саміх сябе, але сваімі паводзінамі быць падтрымкай для вашых братоў, як рабіў святы апякун іспанскіх святароў св. Ян Авільскі.

Заахвочаныя яго прыкладам, глядзіце на Найсвяцейшую панну Марыю, Маці святароў. Яна дапаможа вам выхаваць сваю душу згодна з прыкладам Хрыста, яе Сына, і навучыць вас быць заўсёды абаронцамі дабротаў, якія Ён заваяваў на Кальварыі для збаўлення свету. Амэн.








All the contents on this site are copyrighted ©.