2011-08-20 16:45:46

Браслаў: урачыстасць у гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў


RealAudioMP3 20 жніўня Браслаў стаў цэнтрам урачыстасцяў у гонар адной з самых шанаваных святынь каталіцкага касцёла Беларусі, горад адзначыў свята сваёй апякункі – Маці Божай Валадаркі Азёраў.
Браслаўская ікона вядома ўжо не адно стагоддзе сваёй цудатворнасцю, а ў сучаснасці гэта было падцвержана – абраз каранавалі папскімі каронамі ў 2009 годдзе. На сёлятняй урачыстасці ў гонар Маці Божай сабраліся некалькі тысяч вернікаў з Беларусі, Латвіі, Літвы і Расіі. Браслаўскі касцёл не змог умясціць усіх прысутных, таму галоўныя падзеі адбываліся звонку. Цікава, што ў гэтым годзе асновай алтара пабудаванага перад касцёлам алтара сапраўдная драўляная лодка.
Урачыстую св.Імшу, якая прайшла сёння, ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка, а канцэлебравалі біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін і біскуп Мар’ян Крушыловіч – госць з Польшчы з беларускімі каранямі. Падчас гаміліі біскуп Антоні Дзям’янка падрэсліў, што сёння як ніколі трэба памятаць аб хрысціянскіх ідэалах і быць вернымі ім. Асабліва гэта тычыцца інстытута сучаснай сям’і. Святая сям’я – Юзаф і Марыя – павінна быць для ўсіх адзіным прыкладам. На працягу св. Імшы спяваў моладзевы хор, які нарадзіўся амаль некалькі дзён таму – падчас сустрэчы моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Яна традыцыйна праходзіць напярэданні свята Браслаўскага абраза. Напрыканцы літургіі біскуп Уладзіслаў Блін падзякаваў мясцовым уладам, прадстаўнікі якіх таксама прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях, за плённае супрацоўніцтва з Касцёлам ў падрыхтоўцы мерапрыемства. Іерарх таксама прапанаваў сустрэцца ўсім ў наступным годзе на тым жа месцы ў той жа час – трэцюю субботу жніўня, ён прапанаваў назаўжды зрабіць часам шанаваняя Маці Божай Валадаркі азёр.
Ларыса Абрамчук, Мінск








All the contents on this site are copyrighted ©.