2011-08-19 16:35:41

Іспанская прэса аб Сусветных днях моладзі


RealAudioMP3 Сусветныя дні моладзі ў цэнтры увагі іспанскай прэсы. Выданне “El mundo” звяртае увагу на словы Пантыфіка сказаныя учора падчас цэрымоніі прывітання ў аэрапорце “Баярас”, аб тым, што сімвалы каталіцкасці Іспаніі часта бываюць схаваныя ў грамадскім жыцці краіны. Акрамя таго, “El mundo” звяртае ўвагу на словы Святога Айца аб тых, хто людзях, якія “самі жадаюць выбіраць, хто годны жыцця”.

Таксама іспанская газета “La Vanguardia” цытуе ўчарашнія словы Бэнэдыкта XVI аб неабходнасці павагі да веры і этычным падыходзе да эканомікі.

“Ніхто і нішто не можа пазбавіць вас супакою”, - з такім загалоўкам быў надрукаваны артыкул прысвечаны моладзеваму форуму ў газеце “АВС”. На першай старонцы выдання размешчаны фотаздымак Пантыфіка ў традыцыйным іспанскім самбрэра, зроблены учора падчас сустрэчы з моладзю на плошчы Сібэлес.

Газета “El Pais” цытуе словы Святога Айца аб непрымальнасці абортаў і эўтаназіі, і змяшчае кароткае апісанне ўсіх мерапрыемстваў Сусветных дзён моладзі ў храналагічным парадку. Выданне падкрэслівае, што Бэнэдыкт XVI заклікае моладзь не саромецца сведчыць аб сваёй веры.

Гэтай тэме таксама прысвечаны артыкул у выданні “Gaceta” пад назвай “Не бойцеся быць вернікамі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.