2011-08-19 13:18:34

Бэнэдыкт XVI: перад абліччам сучасных выклікаў патрэбны евангельскі радыкалізм


RealAudioMP3 “Перад абліччам рэлятывізма і павярхоўнасці” нашага часу, які часта становіцца “адмаўленнем ад Бога” і хрысціянства “сапраўднага атрыманага скарба веры і нашай глыбокай ідэнтычнасці”, узнікае тэрміновая неабходнасць у “евангельскім радыкалізме”, - аб гэтым гаварыў Бэнэдыкт XVI 19 жніўня падчас сустрэчы з маладымі законнікамі ў кляштары св. Лаўрэнція ў мадрыдскім Эскрарыяле.

Папа звярнуў увагу на тое, што кансэкраванае жыццё “нараджаецца ад слухання Божага Слова і прыняцця Евангелля як жыццёвай нормы”. “Евангельскі радыкалізм у кансэкраваным жыцці азначае ісці да каранёў любові да Езуса Хрыста, адмаўляючыся ад усяго, што перашкаджае гэтай любові, так як жылі св. Роза з Лімы і св. Рафаэль Арнаіз, маладыя апекуны Сусветных дзён моладзі”, - сказаў Папа.

Святы Айцец падкрэсліў, што евангельскі радыкалізм выражаецца таксама ў еднасці з Касцёлам, у выкананні місіі даверанай Богам: адукацыі моладзі, клопаце аб бедных і хворых, дапамозе сем’ям, абароне жыцця, сведчанні праўды, абвяшчэнні міра і любові і дзейнасці на карысці новай евангелізацыі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.