2011-08-19 13:57:30

Бэнэдыкт XVI: маладосць, гэта добры час для пошуку праўды


RealAudioMP3 “Універсітэт быў створаны для таго, каб быць домам у якім шукаюць праўду аб чалавеку. Менавіта таму першыя універсітэты былі заснаваны Касцёлам”, - сказаў Бэнэдыкт XVI падчас сустрэчы з маладымі універсітэцкімі выкладчыкамі, якая прайшла 19 жніўня ў базыліцы кляштара св. Лаўрэнція ў мадрыдскім Эскарыялі.

“Сёння часта гавораць, што задача прафесара заключаецца ў тым, каб выхаваць прафесіяналаў, якія змогуць адказаць на патрэбы рынка. Такім чынам, увага канцэнтруецца на тэхнічным аспекце. Канешне, сёння прысутнічае утылітарыскі падыход да адукацыі, аднак вы як выкладчыкі напэўна адчуваеце, што павінны даць нешта большае, ў той сферы, што тычыцца вымярэнняў чалавека”, - сказаў Папа. Святы Айцец падкрэсліў, што “утылітарызм і прагматызм, могуць прывесці да драматычных наступстваў: ад навукі якая не ведае межаў, акрамя сябе самой, аж да палітычнага таталітарызма, які нараджаецца з прычыны адсутнасці вышэйшай за ўладу кропкі апоры”.

“Ва універсітэце адбываецца ўцелаўленне ідэала, які не можа быць занядбаны, з прычыны ідэалогій закрытых на рацыянальны дыялог, ці праз утылітарыскую логіку рынка, якая бачыць чалавека толькі як спажыўца”, - сказаў Бэнэдыкт XVI.

“Маладыя людзі маюць патрэбу ў сапраўдных настаўніках: людзях адкрытых на праўду ў розных сферах ведаў; людзях ўпэўненых у здольнасці чалавека ісці шляхам праўды. Маладосць гэта добры час для пошуку і сустрэчы з праўдай. Гэта найбольш каштоўнае, што вы можаце перадаць вашым студэнтам, а не толькі тэхнічныя навыкі і некаторыя халодныя дадзеныя, неабходныя для функцыянальнага выкарыстання”, - сказаў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.