2011-08-18 13:19:02

Іракская моладзь на СДМ 2011: “Мы будзем несці крыж ад пачатку да канца”


RealAudioMP3 Католікі ў Іраку захоўваюць моцную веру, нягледзячы на пераслед у сваёй краіне, сказалі іракскія біскупы і семінарысты, якія прыехалі на Сусветныя дні моладзі ў Мадрыдзе.”Мы молімся за ўсю краіну, і хрысціян, і мусульман, паколькі Ірак з'яўляецца вельмі важным для хрысціянства”, - сказаў семінарыст Самір Хаддо Аталла.

Аталла ўваходзіць у групу 18 іракскіх семінарыстаў з Масула, які прыехалі на сусветны моладзевы форум. З імі падарожнічае таксама сірыйска-каталіцкі арцыбіскуп горада Ёхана Петрус Мушэ, і яго папярэднік біскуп Джордж Касмуса. Група сустрэлася з іспанскай і мексіканскай моладдзю ў парафіі св. Аўгусціна ў Мадрыдзе.

Семінарысты і біскупы патлумачылі, што жыццё хрысціян назначана цяжкасцямі ў такіх краінах, як Ірак, дзе яны часта падвяргаюцца пераследам і становяцца аб'ектамі насілля. “Святароў і біскупаў забіваюць, гэта вельмі небяспечна для нас”, - сказаў кс. Салах Шэто, які нядаўна атрымаў святарскае пасвячэнне. Менавіта таму яны маюць патрэбу ў “новым духу, каб быць эклезіяльным касцёлам. Мы павінны быць людзьмі, якія навучаюць пра жыццё, а не пра смерць”.

Біскуп Касмуса прачытаў сабранай у касцёле св. Аўгусціна моладзі пасланне ад хрысціянаў у Іраку, просячы малітвы і салідарнасці. “Не бойцеся за нас. Мы будзем несці крыж ад пачатку да канца”, - сказаў ён. Іерарх сказаў, што хрысціяне ў Іраку не “супраць каго-небудзь”, яны хочуць “працаваць з мусульманамі для аднаўлення краіны”.

Арцыбіскуп Мушэ адзначыў важнасць існавання каталіцкага радыё ў Іраку. Гэта новая ініцыятыва, якая фінансуецца з дапамогай парафіі св. Аўгусціна.

На заканчэнне сустрэчы сабраныя маліліся разам “Ойча наш” на іспанскай і сірыйскай мовах.







All the contents on this site are copyrighted ©.