2011-08-18 12:40:25

Мадрыдскі біскуп: Папа мае дар заахвочваць да пошуку праўды


RealAudioMP3 “Папа валодае дарам, заахвочваць да пошуку праўды”, - сказаў дапаможны біскуп Мадрыдскай дыяцэзіі і каардынатар Сусветных дзён моладзі 2011 Сезар Франка, у інтэрв’ю каталіцкаму выданню “Alfa y Omega”, якое сёння выйдзе спецыяльным тыражом у 300 тыс. экзэмпляраў, у якасці дадатка да вядомай іспанскай газеты “АВС”.

Па словах іерарха, Папа едзе ў Мадрыд, для таго, каб “умацаваць моладзь у веры і паказаць, што вера закранае ўсе пытанні, якія хвалююць маладых людзей сёння”. Біскуп Франка адзначыў, што Святы Айцец мае асаблівыя адносіны з моладзю. “Вельмі цікава заўважыць, колькі разоў у сваіх прамовах Пантыфік называе маладых людзей сябрамі і запрашае да сяброўства”, - сказаў іерарх.

Акрамя таго, біскуп Сезар Франка, адзначыў, што падрыхтоўка да Сусветных дзён моладзі вельмі станоўча паўплывала на жыццё парафій, дыяцэзій, якія паспрабавалі “даць гэтаму мерапрыемству лепшае што маюць”. Адносіны з іншымі інстытутамі, сталі “прыкладам таго, як Касцёл, у справе абвяшэння Евангелля і сваёй дзейнасці ў свеце, супрацоўнічае з людзьмі добрай волі, а таксама з дзяржавай, мясцовымі і рэгіянальнымі ўладамі”, - сказаў дапаможны біскуп Мадрыдскай дыяцэзіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.