2011-08-16 14:27:32

Бэнэдыкт XVI павіншаваў з 50-й гадавінай святарства партугальскага кардынала


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI скіраваў віншавальнае пасланне партугальскаму кардыналу Жозэ Да Круж Палікарпу, Патрыярху Лісабона і старшыні канферэнцыі біскупаў Партугаліі з нагоды 50-годдзя яго святарства.

Пантыфік адзначыў, што Лісабон заўсёды славіўся людзьмі, якія давалі глыбокае хрысціянскае сведчанне. “Ідучы за іх прыкладам, Вы таксама прынялі Сакрамэнт Святарства і дары нашага Збаўцы, каб дзяліцца імі з іншымі”, - напісаў Папа. Святы Айцец высока адзначыў адданую працу іерарха, яго глыбокія веды і разуменне касцёльнага навучання. Акрамя таго, у сваім віншаванні, Папа падкрэсліў павагу, з якой ставяцца да кардынала Палікарпу ў Партугаліі і ва ўсім свеце.

Партугальскі іерарх з’яўляецца Патрыярхам Лісабона з 1998 г. У 2001 г. з рук папы Яна Паўла ІІ атрымаў кардыналькі берэт. Ён таксама з’яўляецца Вялікім Канцлерам Партугальскага каталіцкага ўніверсітэта, членам Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі, Папскай рады па справах свецкіх і Папскай рады па культуры.







All the contents on this site are copyrighted ©.