Бэнэдыкт XVI: імкнуцца жыць як уваскрослыя, узносячы ў цемры існуючага ў свеце зла
– святло дабрыні
На надзею і радасць,
якія прысутнічаюць у таямніцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі звярнуў увагу Папа
ў сваім разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” 15 жніўня ў двары рэзідэнцыі ў Кастэль
Гандольфа. Святы Айцец падкрэсліў, што ўрачыстасць кажа таксама пра нашу будучыню,
што таксама мы будзем побач з Езусам у радасці Божай. Святы Айцец заклікаў вернікаў
прынесці святло дабрыні ў цемру існуючага ў свеце зла.
“Дарагія браты
і сёстры, - звярнуўся да сабраных Пантыфік -
У сярэдзіне жніўня, хрысціяне
Усходу і Захаду разам адзначаюць свята Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Як вядома,
у Каталіцкім Касцёледагмат аб Унебаўзяццібыў абвешчаны
падчас 1950 Святога Года, маім шаноўным папярэднікам, Слугой Божым Папам
Піем XII. Аднак гэта ўрачыстасць, мае крыніцу ў веры першых
стагоддзяў Касцёла.
На Усходзе яго называюць таксама і сёння “Успеннем
Багародзіцы”. На старажытных мазаіках у базыліцы Санта Марыя Маджорэ ў Рыме, якія
чэрпаюць сваё натхненне з усходняй іконы “Успення”, паказаны апосталы, якія папярэджаныя
анёламіаб заканчэнні зямнога шляхуМаці Езуса, сабраліся
вакол яе ложа. У сярэдзіне Езус, які трымае на руках дзяўчынку: гэта Марыя, якая стала
“малой” для Валадарства Божага і якую Пан вядзе на неба. У сённяшняй літургіі на старонках
Евангелля св. Лукі мы чытаем, што “Марыя ў тыя дні паспяшыла ў горную краіну, у горад
Юды” (Лк 1,39). У тыя дні Марыя спяшаецца з Галілеі ў маленькі гарадок недалёка ад
Ерузалема, каб наведаць сваю стрыечную сяструАльжбету. Сёння мы разважаемяе ўзыходжанне ўверх да Бога і ўваход у нябесны Ерузалем, “апранутая
ў сонца, і месяц пад ступнямі ног яе, а над яе галавою вянец з дванаццаці зорак”
(Ап 12,1).
Біблійныя старонкі Апакаліпсіса, якія
чытаюццаў літургііі сённяшняй урачыстасці, распавядаюць аб барацьбе
паміж жанчынай і цмокам, паміж дабром і злом. Здаецца св. Янпрапануе
намнанава першыя вершы Кнігі Быцця, якія апавядаюць аб цёмнай і драматычнай
гісторыі граху Адама і Евы. Нашы продкі былі пераможаны злом. У паўнаце часоў Езус,
новы Адам, і Марыя, новая Ева, да канца
перамагаюць ворага. Разам з перамогайЕзуса над злом, пераадолена таксама
ўнутраная і фізічная смерць. Марыя была першай, хто ўзяў у рукі Божага Сына – Езуса,
які стаў дзіцём. Цяпер яна першая побач з Ім у хвале нябеснай.
Гэта
вялікая таямніца, якую мы сёння адзначаем, таямніца надзеі і радасці для ўсіх нас:
у Марыі мы бачым мэту, да якой імкнуцца ўсе тыя, хто здольны звязаць сваё жыццё з
жыццём Езуса, якіяжадаюць рушыць услед за Ім, як Марыя. Гэта свята
гаворыць аб нашай будучыні, кажа нам, што мы таксама будзем з Езусам у радасці Божай
і запрашае нас да мужнасці, да веры ў тое, што сіла Уваскрасення Хрыста можа дзейнічаць
у нас і зрабіць нас людзьмі, якія кожны дзень імкнуцца жыць як уваскрослыя,
узносячы ў цемры існуючага ў свеце зла – святло дабрыні”.
Пасля
малітвы “Анёл Панскі” і благаслаўлення Святы Айцец традыцыйна прывітаў усіх сабраных
на розных мовах.