2011-08-14 14:44:00

Кардынал Рылка аб СДМ: Мадрыд – гэта мікракосм сучаснага сутыкнення культур


RealAudioMP3 Сусветныя дні моладзі ў Мадрыдзе дапамогуць многім маладым людзям знайсці “аснову, на якой яны будуць будаваць сваё жыццё” у перыяд крызісу, сказаў адзін з галоўных арганізатараў мерапрыемствы з боку Апостальскай Сталіцы, кардынал Станіслаў Рылка, старшыня Папскай рады па справах свецкіх. “Постмадэрнісцкі свет перажывае складаны і глыбокі крызіс. Рэлятывізм стварае небяспечны вакуум агульных каштоўнасцяў і сэнсу”, - выказаў перакананне іерарх.

“Сусветныя дні моладзі ў Мадрыдзе імкнуцца быць ясным і пераканаўчым адказам на спадзяванні сённяшніх людзей: што існуе жывая Асоба, імя якой, Езус Хрыстус!” Кардынал Рылка сказаў, што падзея можа дапамагчы выратаваць моладзь ад “культуры без непарушных пунктаў адліку”, якая стварае “людзей, якія пазбаўлены цэласных і моцных фундаментаў у жыцці".

Іерарх лічыць, што месца правядзення Сусветных дзён моладзі ў гэтым годзе ўяўляе мікракосм сучаснага сутыкненне культур: ад постмадэрнізма да праваслаўнага хрысьціянства. “Іспанія, як велізарная лабараторыя, дзе сур'ёзныя праблемы і задачы постмадэрнізму выявіліся з асаблівай сілай: такія, як з'ява секулярызацыі, тэндэнцыі да радыкальнага секулярызму, законы дзяржавы, якія супярэчаць натуральнаму праву”, - звярнуў увагу ватыканскі кардынал.

Іспанія ў цяперашні час ва ўмовах эканамічнага крызісу мае самы высокі ўзровень беспрацоўя сярод прамыслова развітых краінах. На думку іерарха, гэта азначае “без сумневу”, што іспанскае грамадства “прагне надзеі, і тэрмінова хоча знайсці перспектыву на будучыню”.

Таму Касцёл у Іспаніі, дзякуючы Сусветным дням моладзі, “заклікана вярнуцца да свайго прароцкага паклікання і мужнасці новай евангелізацыі”.

Кардынал паўтарае заклік папы Бэнэдыкта XVI, што “усе маладыя людзі – тыя, хто падзяляе нашу веру ў Езуса Хрыста, але і тыя, хто вагаецца ці нявызначаны, або хто не верыць у Яго”, запрошаны на Сусветныя дні моладзі. Яны запрошаны ўдзельнічаць у надзеі, якая можа адыграць “вырашальную ролю ў іх жыцці” і атрымаць “досвед Пана Езуса, уваскрослага і жывога, і Яго любові да кожнага з нас”.







All the contents on this site are copyrighted ©.