2011-08-13 13:53:45

Святы Айцец сустрэўся з нямецкімі біскупамі


RealAudioMP3 Чатыры нямецкіх біскупы падчас сустрэчы з папам Бэнэдыктам XVI паінфармавалі яго аб стане працэсу дыялогу ў Каталіцкім Касцёле Германіі. Разам са старшынёй нямецкай канферэнцыі біскупаў, арцыбіскупам Робертам Цолічам, на сустрэчы прысутнічалі члены нядаўнага створанага адмысловага камітэта епіскапату: кардынал Рэйнхард Маркс і біскупы Франц Ёзэф Бодэ і Франц Ёзэф Овэрбэк. Яна прайшла ў папскай летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа.

Іерархі паінфармавалі Папу аб Пасланні да парафій ад 17 сакавіка 2011 г. і Кангрэсе па дыялогу ў Мангейме, які адбыўся 7-8 ліпені 2011 г. Святы Айцец выказаў вялікую зацікаўленасць працэсам дыялогу унутры Касцёла, які павінен даць стымул на шляху Касцёла ў будучыню. Ён назваў працэс дыялогу духоўным шляхам аднаўлення Касцёла і заклікаў нямецкіх біскупаў ісці ў гэтым напрамку. Святы Айцец асабліва пазітыўна адзначыў гэты працэс у кантэксце 50-годдзя пачатку ІІ Ватыканскага сабора.

Прайшоўшая з вялікім братэрскім акцэнтам размова была спалучана з абедам і працягвалася амаль тры гадзіны.

Кангрэс у Мангейме сабраў 300 прадстаўнікоў дыяцэзій, манаскіх супольнасцяў, універсітэтаў і арганізацый сабраліся разам, каб абмеркаваць сітуацыю і будучыню Касцёла. Арцыбіскуп Цоліч заявіў тады аб выпрацоўцы новай “культуры камунікацыі і мовы” унутры Касцёла. Прэзідэнт Цэнтральнага камітэта нямецкіх католікаў, Алоіс Глюк, выказаў спадзяванне на канкрэтныя вынікі дыялогу, які не можа стаць нашчадкам “культуры застою”.

Дыялог унутры Касцёла, гэта праект распрацаваны да 2015 г. Канферэнцыя Біскупаў абвясціла аб гэтай ініцыятыве мінулай восенню, пасля скандалаў са злоўжываннямі святароў, каб аднавіць страчаны давер і развіваць перспектывы для Касцёла ў заўтрашнім дні.







All the contents on this site are copyrighted ©.