2011-08-12 15:11:10

Чэхія: Касцёл і дзяржава дамовіліся аб рэстытуцыі касцёльнай маёмасці


RealAudioMP3 Прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла Чэхіі 11 жніўня пагадзіліся з прапановай урада рэспублікі на чале з Пятром Нечасам аб вяртанні Касцёлу маёмасці, канфіскаванай у камуністычныя часы, і выплаце кампенсацыі за яе. Чэшскае дзяржава зверне зямельныя ўчасткі, лясы і нерухомасць на агульную суму 75 млрд. крон (каля 3 млрд. еўра), паведаміў пражскі арцыбіскуп Дамінік Дука. За маёмасць, якая не падлягае вяртанню, будзе выплачана кампенсацыя ў памеры 59 млрд. крон (2,4 млрд. еўра). Яна будзе выплачвацца на працягу 30 гадоў.

Спрэчным пунктам застаецца працягласць пераходнага перыяду, на працягу якога будзе вяртацца маёмасць і адначасова выплачвацца дзяржаўныя датацыі. Закон можа пачаць дзейнічаць з 2013 г. У сярэдзіне верасня ўрад атрымае поўны спіс касцёльнай маёмасцi, якая падлягае рэстытуцыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.