2011-08-12 13:07:47

Удзельнікі СДМ 2011 змогуць карыстацца віртуальнай дошкай фотааб’яў


RealAudioMP3 За некалькі дзён да адкрыцця Сусветных дзён моладзі ў Мадрыдзе, Папская рада па сродках масавай камунікацыі, у супрацоўніцтве з італьянскай біскупскай канферэнцыяй, запусціла на ватыканскім моладзевым партале Pope2you.net сайт пад назвай “Твары жыцця свету”. Гэта віртуальная дошка фотааб'яў, сацыяльны фотарэсурс, з дапамогай якога маладыя людзі, якія знаходзяцца ў іспанскай сталіцы, могуць публікаваць і перасылаць свае фотаздымкі, дзяліцца сваім вопытам веры, ператварыўшы яго ў сведчанне. Новая ініцыятыва Касцёла стала адказам на просьбу Бэнэдыкта XVI да моладзі, каб яны станавіліся евангелізатарамі ў свеце лічбавых тэхналогій.

Кс. Паоло Падрыні, каардынатар праекта “Pope2You” падкрэсліў, што “новая віртуальная ініцыятыва, гэта новая прастора, у якой маладыя людзі, што наведваюць Сусветныя дні моладзі ў Мадрыдзе, могуць публікаваць свае фатаграфіі, дзяліцца імі са сваімі сябрамі ва ўсіх сацыяльных сетках: “Facebook”, “Google Class” і тд. Такім чынам, яны атрымаюць магчымасць сказаць і паказаць: “Я сапраўды там: я тут, у Мадрыдзе”. А затым таксама сказаць: “Я быў там”. Спосабам сустрэчы паміж маладымі людзьмі стануць фотаздымкі і пазітыўныя эмоцыі, усмешкі, якія на іх будуць прадстаўлены”.

Падзяліцца сваімі фота з дапамогай рэсурса, вельмі проста. Дастакова засйсці на партал Pope2you.net, змясціць у вызначанае месца сваю фатаграфію, паставіць загаловак і кароткі тэкст каментара, а затым загрузіць і адправіць яе. Па словах кс. Падрыні, Папская рада хоча на працягу дзён моладзі сабраць як мага больш здымкаў, каб затым выкарыстоўваць іх у евангелізацыйных праектах, перш за ўсё ў рамках дыяцэзій. Гэтыя фотаздымкі пакажуць, што тыя, хто апынуўся на Сусветных днях моладзі, перажыў іх з вялікай радасцю, і вярнуўся з вялікай надзеяй і вялікай энергіяй, каб даваць сведчанне, якога патрабуе сённяшні свет моладзі.







All the contents on this site are copyrighted ©.