2011-08-12 13:31:16

Арганізатары СДМ у Мадрыдзе пра бюджэт форуму


RealAudioMP3 Маладыя людзі, якія будуць удзельнічаць у Сусветных днях моладзі ў Мадрыдзе аплоцяць 70% працэнтаў ад агульнага кошту мерапрыемства, заявіў фінансавы дырэктар форуму Фернанда Хіменэс Барыёканаль 11 жніўня.

Агульны бюджэт мерапрыемства складае 71,3 млн. долараў. Сума, сабраная дзякуючы рэгістрацыйнаму ўзносу ўдзельнікаў да гэтага часу склала 44,5 млн. долараў, паведаміў Барыёканаль. З агульнай сумы бюджэту, 17,6 млн. долараў будзе выдаткавана на падрыхтоўку і правядзенне асноўных пунктаў праграмы, якія ўключаюць літургічныя цырымоніі, Крыжовы Шлях і заключную св. Імшу.

Як паведаміў фінансавы дырэктар, астатнія выдаткі, звязаныя з форумам, пакрыюць спонсары і донары мерапрыемства, якія ўнеслі ў бюджэт 23,3 млн. долараў, а таксама даход ад продажу сувеніраў, які складае 3,3 млн. долараў.

З агульнага бюджэту Сусветных дзён моладзі, 10 млн. долараў пайшло на інфраструктуру, 7,7 млн. долараў на размяшчэнне пілігрымаў. Амаль 6,6 млн. долараў было выдаткавана на выраб заплечнікаў для ўдзельнікаў і 6 млн. долараў на даведнік пілігрыма, 5,6 млн. долараў на размяшчэнне валанцёраў, 3,6 млн. долараў на маркетынгавыя матэрыялы, 3,2 млн. долараў па матэрыялы для СМІ, 2,9 млн. долараў на камп'ютэрныя сістэмы і 2,8 млн. долараў на жыллё для арганізатараў і катэхетаў.

Арганізатары выдаткавалі таксама 1,6 млн. долараў на бяспеку і 1 млн. долараў на адміністрацыйныя выдаткі.







All the contents on this site are copyrighted ©.