2011-08-11 14:34:07

Сусветныя дні моладзі: пачалася ўступная праграма ў дыяцэзіях


RealAudioMP3 З “Дзён ў дыяцэзіях” стартавала 11 жніўня ў Іспаніі афіцыйная ўступная праграма Сусветных дзён моладзі. Парафіі больш за 60 іспанскіх дыяцэзій прымаюць з 11 па 15 жніўня маладых пілігрымаў з усяго свету, перажываюць з імі набажэнствы і адмысловыя святы, а таксама паказваюць “краіну і людзей”.

У Мадрыдзе апошнія падрыхтоўчыя працы ідуць поўным ходам. У міжнародны аэрапорт іспанскай сталіцы ўжо прыбываюць першыя пілігрымы, многія вітаюць адзін аднаго радасным спевам. Мадрыд яшчэ адносна спакойны, таму што тут не праходзяць “Дні ў дыяцэзіях”. Вуліцы іспанскай сталіцы ўпрыгожаны сцягамі, ідзе сур’ёзная падрыхтоўка ва ўсіх установах і месцах звязаных з днямі моладзі.







All the contents on this site are copyrighted ©.