Поўны адпуст для ўдзельнікаў дзён моладзі ў Мадрыдзе
Апостальская Пенітэнцыярыя
паведаміла аб тым, што ўдзельнікі Сусветных дзён моладзі ў Мадрыдзе, якія будуць перажываць
іх у духу пелігрымавання, могуць атрымаць поўны адпуст. Таксама частковы адпуст маюць
магчымасць атрымаць вернікі, якія хоць і не ўдзельнічаюць асабіста ў моладзевым форуме,
будуць маліцца аб здзяйсненні духоўнай мэты і шчаслівым зыход сустрэчы.
Спецыяльны
дакумент ватыканскай дыкастэрыі атрымаў кардынал Антоніо Марыя Руоко Варэла, арцыбіскуп
Мадрыда і старшыня Канферэнцыі Біскупаў Іспаніі. Апостальская Пенітэнцыярыя паведаміла,
што Святы Айцец выдаў спецыяльны дэкрэт, у якім гаворыцца аб магчымасці поўнага і
частковага адпусту для вернікаў у сувязі з Сусветнымі днямі моладзі.
У дакуменце
паведамляецца, што “поўны адпуст могуць атрымаць вернікі, якія будуць шчыра ўдзельнічаць
у святых дзеяннях або набожных практыках, што будуць адбывацца ў Мадрыдзе падчас XXVI
Сусветных дзён моладзі і падчас іх ўрачыстага закрыцця”. Умовай атрымання поўнага
адпусту з’яўляецца споведзь і шчырае пакаянне, прыняцце Святой Камуніі і шчырая малітва
ў інтэнцыях Святога Айца.
Частковы адпуст, паводле дэкрэту, “могуць атрымаць
усе вернікі, дзе б яны ні знаходзіліся падчас вышэйзгаданага форуму, калі, прынамсі
ў духу яны ўздымуць свае малітвы да Бога Святога Духа, каб маладыя людзі ў любові
і з моцай прапаведвалі сваім жыццём Евангелле.
Для таго, каб вернікі мелі большую
магчымасць атрымаць адпусты, Апостальская Пенітэнцыярыя заклікае святароў зрабіць
больш даступным удзел у сакрамэнце пакаяння і арганізаваць адмысловыя набажэнствы
за поспех Сусветных дзён моладзі.