2011-08-11 15:20:42

В'етнам: улады забіраюць у Касцёла зямлю


RealAudioMP3 Улады В'етнама вырашылі забраць частку земляў, якія належаць Каталіцкаму Касцёлу, каб пабудаваць “парк памяці”, прысвечаны в'етнамскім салдатам, паведамляе “GaudiumPress”. Гэтая мера ўрада выклікала шырокі пратэст сярод в'етнамскіх католікаў: некалькі тысяч чалавек з жоўта-белымі папскімі сцягамі пратэставалі ў раёне Цау Рам на поўначы В'етнама.

Кс. Джозэф Нгуэн з дыяцэзіі Ханой з нагоды інцыдэнту, адзначыў, што “гэтыя падзеі з'яўляюцца прэлюдыяй іншых эпізодаў пераследу Касцёла ў В'етнаме”.

Раней камуністычныя ўлады ўжо падзялілі касцёльную зямлю ў дыяцэзіі Вінх на дзве часткі дарогай, якая злучае Ханой з домам-музеем першага кіраўніка Паўночнага В'етнама Хо Шы Міна. Падчас вайны шматлікія касцёльныя будынкі, якія з’яўляліся гістарычнай каштоўнасцю, былі разбураны. У цяперашні час улады не дазваляюць аднавіць іх. Прадстаўнікі дыяцэзіі Вінх неаднаразова звярталіся ў адпаведныя органы даць такі дазвол, але іх просьбы былі адхілены.







All the contents on this site are copyrighted ©.