2011-08-10 15:26:05

Арцыбіскуп Вестмінстэра асудзіў беспарадкі ў Англіі


RealAudioMP3 “Сцэны апошніх некалькіх начэй у некаторых раёнах Лондана і іншых гарадоў, прыводзяць у шок. Насілле і крадзяжы, якія адбыліся, павінны быць асуджаны”, - напісаў арцыбіскуп Вестмінстэра Вінцэнт Нікалс ў сваёй адмысловай заяве. Паводле яго, апошнія падзеі паказваюць тыповую абыякавасць да агульнага дабра грамадства і лёгкасць, з якой парушаюцца асноўныя прынцыпы павагі і сумленнасці.

Лондан, Бірмінгем, Ліверпуль, Нотынгем і Брыстоль найбольш пацярпелі ад беспарадкаў. Сёння ў адным толькі Лондане забяспечвае парадак 16 тыс. супрацоўнікаў паліцыі. “Мы зробім усё неабходнае, каб аднавіць парадак на вуліцах Вялікабрытаніі і зрабіць іх бяспечнымі для законапаслухмяных грамадзян”, - заявіў прэм'ер-міністр Дэвід Кэмеран, які перапыніў свой адпачынак у Італіі, каб вярнуцца ў Лондан. Парламент Вялікабрытаніі таксама быў адкліканы са сваіх летніх канікулаў.

“Я ўпэўнены, - напісаў у сваёй заяве арцыбіскуп Нікалс - што, як грамадзяне-католікі, мы адыграем сваю пазітыўную ролю праз пашанаванне прынцыпаў жыцця, як асобы, так і грамадства, праз сумленнасць, спачуванне і малітву”. Іерарх заклікаў да мужнасці і рашучасці ў звароце да годнасці, павагі і імкнення да агульнага дабра”, а таксама да малітвы за пацярпелых ад насілля, і “тых, чые бацкі занепакоены іх паводзінамі, хто ў гэты час спакушаны на шляху насілля і крадзяжу”.







All the contents on this site are copyrighted ©.